Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Пасьля Грузіі і Ўкраіны Беларусь можа стаць наступным аб’ектам прэтэнзіяў» — рэжысэр Лазьніца беларусам


Сяргей Лазьніца
Сяргей Лазьніца

Ураджэнец Беларусі рэжысэр Сяргей Лазьніца лічыць, што беларусам варта задумацца пра досьвед Украіны ў канфлікце з Расеяй.

Прадстаўляючы беларускай аўдыторыі фільм «Данбас» у інтэрвію тэлеканалу Белсат рэжысэр Сяргей Лазьніца сказаў:

«Глядзіце і думайце. Гэта можа быць вашай пэрспэктывай. Улічваючы стратэгію беларускага і ўкраінскага суседа да збіраньня суседніх зямель, Беларусь цалкам можа, пасьля Грузіі і Украіны, стаць наступным аб’ектам прэтэнзіяў. Трэба быць вельмі ўважлівымі, каб не стаць аб’ектам такой жа маніпуляцыі, як жыхары тэрыторыяў, якія апынуліся ў моцных абдымках расейскіх рук. Бо сапраўдныя прычыны таго, што адбываецца, усе спрабуюць хаваць».

Фільм «Данбас», які асьвятляе падзеі ваеннага канфлікту, атрымаў прыз за найлепшую рэжысуру ў конкурсе «Адмысловы погляд» на 71-м Канскім кінафэстывалі.

Рэжысэр Сяргей Лазьніца нарадзіўся ў Баранавічах, пасьля чаго сям’я амаль адразу ж перабралася ў Кіеў. У 2012 годзе Сяргей Лазьніца зьняў фільм «У тумане» паводле аповесьці Васіля Быкава Дзеяньні фільму адбываюцца ў 1942 годзе ў акупаванай Беларусі. Фільм «У тумане» быў названы найлепшым фільмам XIV Міжнароднага кінафэстывалю ў Трыесьце, атрымаў прэстыжны прыз журы Міжнароднай фэдэрацыі кінапрэсы FIPRESCI на 65-м Міжнародным кінафэстывалі ў Канах, Гран-пры VI Міжнароднага кінафэстывалю імя Андрэя Таркоўскага «Люстэрка», прыз «Залаты абрыкос» на IX Міжнародным кінафэстывалі ў Ерэване і ўзнагароду Адэскага міжнароднага фэстывалю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG