Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Спрачалася з ахоўнікамі». У тайляндзкай турме паскардзіліся на Насьцю Рыбку


Насьця Рыбка ў судзе ў Тайляндзе
Насьця Рыбка ў судзе ў Тайляндзе

Кіраўнік карэкцыйнага дэпартамэнту Міністэрства юстыцыі Тайлянду Нарат Саветсанан распавёў, як Насьця Рыбка паводзіла сябе ў турме, піша Bangkok Post.

Насьця Рыбка (Анастасія Вашукевіч) пастаянна атрымлівала заўвагі за дрэнныя паводзіны падчас дзесяці месяцаў, якія правяла ў тайляндзкай турме ў Патаі.

«Да яе ставіліся гэтак жа, як і да ўсіх астатніх жанчын-зьняволеных. Аднак яна супраціўлялася і парушала турэмныя парадкі і правілы», — сказаў журналістам кіраўнік карэкцыйнага дэпартамэнту міністэрства юстыцыі Тайлянду Нарат Саветсанан.

Ён дадаў, што яна спрачалася з ахоўнікамі і выводзіла іх зь сябе, іншыя затрыманыя паводзілі сябе спакойна.

Насьцю Рыбку затрымалі ў Тайляндзе, яе судзілі за арганізацыю сэкс-паслуг. Пазьней яе затрымлівалі ў Расеі, але вызвалілі. Разабрацца са справай Насьці Рыбкі даваў даручэньне асабіста Лукашэнка.

Хто такая Насьця Рыбка і чаму мы пра гэта пішам?

28-гадовая грамадзянка Беларусі Насьця Рыбка (Вашукевіч) стала вядомая пасьля расьсьледаваньня расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага пра магчымыя карупцыйныя сувязі мільярдэра Алега Дзерыпаскі і намесьніка кіраўніка ўраду Расеі Сяргея Прыходзькі.

Улетку 2016 году алігарх і чыноўнік, плаваючы разам на яхце, нібыта абмяркоўвалі ўмяшаньне ў амэрыканскія выбары. На гэтай яхце ў ліку іншых дзяўчат з эскорт-агенцтваў была і Вашукевіч. Пазьней пра тое, што адбывалася на яхце Дзерыпаскі, яна расказала ў сваёй кнізе і ў сацыяльных сетках.

«У Беларусь я больш ні нагой». 10 фрагмэнтаў з кнігі Насьці Рыбкі

У канцы лютага 2018 году Вашукевіч і яшчэ 7 чалавек затрымалі ў Патаі. Паводле ўладаў, яны арганізоўвалі «сэкс-трэнінгі», ня маючы дазволу працаваць у Тайляндзе. У студзені 2019-га затрыманым прысудзілі ўмоўны тэрмін і дэпартацыю.

17 студзеня чатырох дэпартаваных затрымалі ў маскоўскім аэрапорце Шарамецьева. Гэта грамадзяне Беларусі Анастасія Вашукевіч, Андрэй Жэшка, ураджэнец Беларусі Аляксандр Кірылаў (галоўны арганізатар сэкс-трэнінгаў) і грамадзянка Расеі Марыя Жарко. Паводле жонкі Кірылава Крысьціны, затрыманым інкрымінуюць уцягваньне ў заняткі прастытуцыяй (ч. 2 арт. 240 КК РФ).

Турму для Рыбкі замовіў расейскі мільярдэр: доказы Навальнага

22 студзеня Аляксандар Лукашэнка загадаў «тэрмінова заняцца» вызваленьнем Вашукевіч, пасьля яе і Кірылава вызвалілі пад падпіску аб яўцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG