Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі павысілі мінімальныя спажывецкія бюджэты: пэнсіянэру — 353 рублі, студэнту — 333


Архіўнае фота
Архіўнае фота

З 1 лютага ў Беларусі павышаюцца мінімальныя спажывецкія бюджэты. Гэта вынікае з пастановы Мінпрацы ад 23 студзеня 2019 году, паведамляе сайт міністэрства.

Паводле новых разьлікаў мінімальныя бюджэты павінны быць такія:

  • Працаздольныя — 451 рубель;
  • Пэнсіянэры — 353 рублі 52 капейкі;
  • Студэнты — 333 рублі 88 капеек;
  • Дзеці да 3 гадоў — 284 рублі 17 капеек;
  • Дзеці ад 3 да 6 гадоў — 373 рублі 58 капеек;
  • Дзеці ад 6 да 18 гадоў — 382 рублі 31 капейка;
  • Сям’я з чатырох чалавек — 351 рубель 28 капеек (на аднаго чальца сям’і);
  • Маладая сям’я з трох чалавек — 382 рублі 11 капеек (на аднаго чальца сям’і).

Мінімальныя спажывецкія бюджэты бяруцца за аснову пры разьліках асноўных фізіялягічных і сацыяльна-культурных патрэбаў чалавека.

Мінімальны спажывецкі сярэднедушавы бюджэт сям’і з чатырох чалавек служыць асновай для вызначэньня права грамадзян на атрыманьне льготных крэдытаў і субсыдый на будаўніцтва або набыцьцё жыльля.

Такія памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў будуць да 30 красавіка гэтага году. Пасьля ў Мінпрацы іх перагледзяць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG