З 1 лютага ў Беларусі падвышаюцца выплаты на дзяцей узростам да трох гадоў. Выплаты вырастуць на 33–42 рублі ў залежнасьці ад віду дапамогі, паведамляе Tut.by.
Дапамога на першае дзіця складзе 362,46 рубля, на другое і наступных — 414,24 рубля. Дапамога на дзіця з інваліднасьцю вырасьце да 466 рублёў.
Рост дапамогі залежыць ад росту заробкаў у беларусаў. Калі заробкі не зьмяняюцца, не зьмяняецца і памер дапамогі. У сьнежні мінулага году сярэдні заробак у Беларусі вырас і ўпершыню за чатыры гады дасягнуў адзнакі ў 500 даляраў.
Парадак выплат быў зьменены ў чэрвені 2017 году. Іх пачалі выплачваць двойчы на год, а ня раз на квартал.