У «Бібліятэцы Свабоды. ХХІ стагодзьдзе» выйшла новая кніга «100 цытатаў на Свабодзе» Сьвятланы Алексіевіч.
Кнігу складаюць выбраныя фрагмэнты вусных выказваньняў першай у Беларусі ляўрэаткі Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры, якія цягам двух дзесяцігодзьдзяў гучалі на хвалях Радыё Свабода.
«У гэтай кнізе — голас самой Сьвятланы Алексіевіч. Так, як ён гучаў на Свабодзе ў сваім гістарычным кантэксьце, без паправак, тлумачэньняў і агаворак. Пачуць яго — цяпер наша праца», — піша ў прадмове да кнігі заснавальнік сэрыі «Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе» Аляксандар Лукашук.
Кніга выйшла на чатырох мовах — беларускай, расейскай, ангельскай, украінскай.
КАБ АТРЫМАЦЬ КНІГУ, ЗАПОЎНІЦЕ, КАЛІ ЛАСКА, ВОСЬ ГЭТЫ ФАРМУЛЯР.
Пазьней заплянаваная і прэзэнтацыя выданьня. Сачыце за абвесткамі на svaboda.org.