Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз выдзеліць 13 млрд эўра на дарогі ў краінах «Усходняга партнэрства», у тым ліку Беларусі


Міністры замежных справаў краінаў "Усходняга партнэрства" на нефармальнай сустрэчы ў Менску ў чэрвені 2018
Міністры замежных справаў краінаў "Усходняга партнэрства" на нефармальнай сустрэчы ў Менску ў чэрвені 2018

ЭЗ будзе разьвіваць інфраструктуру краін «Усходняга партнэрства». Узмацненьне транспартных сувязяў паміж краінамі «Партнэрства», а таксама паміж імі і ЭЗ прывядзе да эканамічнага росту і стварэньня працоўных месцаў, лічаць у Брусэлі.

Эўракамісія і Сусьветны банк распрацавалі плян разьвіцьця інфраструктуры ў краінах «Усходняга партнэрства» — у Беларусі, Украіне, Грузіі, Малдове, Азэрбайджане і Армэніі. Для рэалізацыі праектаў спатрэбяцца амаль 13 млрд эўра, якія пойдуць на будаўніцтва або рамонт 4800 кілямэтраў дарог і чыгуначных шляхоў, а таксама шэрагу партоў, аэрапортаў, лягістычных цэнтраў і памежных пунктаў, паведамляе прэс-служба Эўракамісіі.

Некаторыя праекты плянуецца рэалізаваць да 2020 году, іншыя — да 2030. «Узмацненьне транспартных сувязяў як унутры рэгіёну „Усходняга партнэрства“, так і паміж ім і ЭЗ можа даць штуршок эканамічнаму росту і стварэньню працоўных месцаў», — адзначыла эўракамісар па пытаньнях транспарту Віялета Балк.

«Усходняе партнэрства» — шматбаковая праграма ЭЗ, якая рэалізуецца ад траўня 2009 году на ініцыятыву Польшчы і Швэцыі і накіраваная на разьвіцьцё рэгіянальнага супрацоўніцтва з шасьцю былымі рэспублікамі СССР.

Далучэньне краін «Усходняга партнэрства» да Трансэўрапейскай транспартнай сеткі зьяўляецца адной з 20 задач «Усходняга партнэрства» да 2020 году, якія былі прынятыя ў 2017.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG