На цырымоніі ўручэньня прэміі «За духоўнае адраджэньне», спэцыяльнай прэміі прэзыдэнта і прэміі «Беларускі спартыўны Алімп», Аляксандар Лукашэнка заявіў, што беларусы не губляюць духоўныя арыенціры, як рэшта сьвету, паведамляе БелаПан.
«І мы ганарымся сваёй гісторыяй і зямлёй... Ведаем свае карані, шануем традыцыі. Лёгка прымаем усё новае — галоўнае, каб яно не супярэчыла нашым законам і каштоўнасьцям. Ва ўмовах, калі сьвет губляе духоўныя арыенціры, імкнёмся захаваць унутраную чысьціню», — падкрэсьліў Лукашэнка
Паводле яго, мастацтва, якое нарадзілася на беларускай зямлі, заўсёды мела стваральны характар, а беларусы заўсёды будуць беражліва ставіцца да свайго культурнага набытку.