Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Названыя 10 геапалітычных рызыкаў на 2019 год


Кансалтынгавая арганізацыя Eurasia Group апублікавала сьпіс дзесяці асноўных геапалітычных рызыкаў на 2019 год.

У сьпісе перш за ўсё ацэньваецца ўплыў, які верагодная падзея можа аказаць на рынкі: таму справаздачы Eurasia Group карыстаюцца вялікай папулярнасьцю ў рознага роду фінансістаў і інвэстараў.

  • «Насеньне крызісу». Палітыкі настолькі занятыя рашэньнем сёньняшніх пытаньняў, не заўважаюць рызык, з прычыны якіх могуць узьнікнуць крызісы ў будучыні.
  • Адносіны ЗША і Кітая. Даверу паміж двума бакамі практычна няма, і як Кітай, так і ЗША пачынаюць аслабляць сувязі паміж гэтымі краінамі.
  • Кібэрвайна «без пальчатак». У гэтым годзе ЗША будуць рашуча ўкараняць сваю палітыку ў кібэрсфэры, што можа ўзмацніць супрацьстаяньне ў гэтай сфэры.
  • Папулізм у Эўропе. У траўні ў ЭЗ будуць выбары ў Эўрапарлямэнт, і эўраскептыкі атрымаюць больш месцаў. Гэта можа перашкодзіць здольнасьці ЭЗ дзейнічаць эфэктыўна.
  • Унутраная палітыка ЗША. Палітычная нестабільнасьць у ЗША надзвычай высокая.
  • «Зіма інавацый». Колькасьць сродкаў і працоўных рэсурсаў у сфэры высокіх тэхналёгій будзе зьмяншацца, прагназуюць аналітыкі. Яны прыводзяць тры прычыны: зьмяншэньне залежнасьці ад замежных пастаўшчыкоў праз пагрозы кібэршпіянажу; неспакой наконт абароны прыватных дадзеных і больш жорсткага рэгуляваньня ўрадам правілаў абыходжаньня з дадзенымі грамадзян; эканамічныя праблемы, якія паспрыяюць большай рэгуляцыі галіны.
  • «Кааліцыя неахвотных». Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп скептычна ставіцца да ролі Вашынгтона ў абароне сусьветнага правапарадку, і шэраг сусьветных лідэраў падтрымлівае яго ў гэтым нежаданьні.
  • Мэксыка. Новы прэзыдэнт Мэксікі Андрэс Абрадор вядзе актыўную палітыку павелічэньня ролі дзяржавы ў палітычным цыкле, што можа павысіць палітычныя рызыкі ў Мэксыцы.
  • Украіна. Расея спрабуе ўплываць на будучыню Кіева і ўмешвацца ў сакавіцкія выбары ва Ўкраіне з мэтай перашкодзіць пэўным кандыдатам або падтрымаць іншых кандыдатаў.
  • Нігерыя. У гэтым годзе ў краіне адбудуцца найбольш канкурэнтныя выбары з часу пераходу краіны да дэмакратыі ў 1999 годзе.

Акрамя таго, небясьпекай «бяз нумару» прызнаны «брэксыт» — чаканы выхад Вялікабрытаніі з Эўразьвязу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG