Ад паляўнічых з арламі ў Казахстане да мірнай рэвалюцыі ў Армэніі: найбольш яркія адлюстраваньні 2018 году ў аб’ектыве фатографаў Радыё Свабода/Радыё Свабодная Эўропа.
Найлепшыя фота 2018 году з усяго сьвету
1
Работнікі разьбіраюць дом у Хандызе, Якутыя, які абваліўся празь нераўнамернае раставаньне вечнай мерзлаты; 2 лютага.
2
Менскія піянэры ва Ўруччы, 8 лютага.
3
Паляўнічы з арлом падчас спаборніцтваў ва Ўральску, Казахстан, 25 лютага.
4
Беларуская біятляністка Дынара Алімбекава, якая здабыла залаты мэдаль на Алімпійскіх гульнях у Пхёнчхане ў эстафэце разам з Надзеяй Скардзінай, Ірынай Крыўко і Дарʼяй Домрачавай, пасьля вяртаньня з Паўднёвай Карэі ў Менск, 27 лютага.
5
Нобэлеўская ляўрэатка Малала Юсафзай вяртаецца ў Пакістан упершыню пасьля таго, як у 2012 годзе была параненая ў замаху талібаў на пакістанскую школу; 29 сакавіка.
6
Паводка на Прыпяці ў Гомельскай вобласьці, 4 красавіка.
7
Дзеці чакаюць «сьвятога агню» зь Ерусаліму на Вялікдзень перад саборам Сьвятога Ўладзіміра ў Кіеве, 7 красавіка.
8
Аплакваньне ахвяраў канфлікту 1992-1993 гадоў у Абхазіі пасьля таго, як парэшткі забітых былі перавезеныя ў Тбілісі; 26 красавіка.
9
Аўтагонкі «Формулы-1» у Баку, 29 красавіка.
10
Людзі на плошчы Рэспублікі ў Ерэване сьвяткуюць выбар лідэра апазыцыі Нікола Пашыньяна прэм’ерам Армэніі, 8 траўня.
11
Паліцыя ў Алматы затрымлівае пратэстоўцаў, якія дамагаліся вызваленьня палітвязьняў у Казахстане; 10 траўня.
12
Крымскія татаркі моляцца на схіле гары Чатыр-Даг у Крыме, 13 траўня, адзначаючы гадавіну дэпартацыі крымскіх татараў Сталіным у Цэнтральную Азію ў 1944 годзе.
13
Заўзятары Лівэрпулу з паходняй перад матчам Лігі чэмпіёнаў Лівэрпул-Рэал Мадрыд у Кіеве 26 траўня.
14
Пастух авечак у гістарычным рэгіёне Тушэці ў Грузіі, 28 траўня.
15
Украінскі спэцназавец практыкуецца на пазыцыі каля Марыюпалю, 22 чэрвеня.
16
Жанчына каля трунаў з парэшткамі ахвяраў разьні мусульманаў у Срэбраніцы ў Босьніі ў 1995 годзе; 10 ліпеня.
17
Зорная летняя ноч у Кіргізстане, 18 ліпеня.
18
Станцыя мэтро ў Ташкенце; сёлета ўзбэцкія ўлады скасавалі забарону рабіць здымкі ў мэтро; 9 жніўня.
19
Зруйнаваная бібліятэка ў пасёлку Опытнае каля Данецку, 11 жніўня.
20
Традыцыйнае вясельле ў Менску, 12 жніўня.
21
Азэрбайджанскія мусульмане адзначаюць Сьвята ахвяраваньня, падчас якога рэжуць на ахвяру авечкі і іншую жывёлу; 22 жніўня.
22
Авечкі качэўнага народу Кочы ў Аўганістане; 26 жніўня.
23
Маладая на традыцыйным вясельлі народу Дунганэ ў Казахстане; 27 жніўня.
24
Інаўгурацыя Сусьветных гульняў качэўнікаў у Кіргізстане, 4 верасьня.
25
Паранены паліцыянт падчас сутычак у Сараеве з вэтэранамі вайны 1992-1995 гадоў у Босьніі; 5 верасьня.
26
Рэшткі чыгункі, вядомай як «Мёртвая дарога», у тайзе паміж Салехардам і Надымам у Расеі; 23 верасьня.
27
Унутры разбуранага выбухам у 1986 годзе блёка Чарнобыльскай АЭС; 1 лістапада.
28
Скульптура «Радзіма-маці» ў Кіеве, часткова закрытая туманам; 6 лістапада.
29
Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі, Менск, 7 лістапада.
30
Сьвята Ста тысяч мучанікаў у Тбілісі, 14 лістапада.
31
Гарыць аўтамашына з расейскай дыпляматычнай рэгістрацыяй, Кіеў, 25 лістапада.
32
Чалавек перад 800-гадовым мячэтам у Гераце, Аўганістан, 10 сьнежня.