Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На аукцыёне Sotheby’s прадалі кнігу коштам 1,5 мільёна эўра


Марсэль Пруст
Марсэль Пруст

Ёй стаў унікальны асобнік першага выданьня рамана Марсэля Пруста «У кірунку да Свана» з цыклу «У пошуках страчанага часу».

Гаворка ідзе пра першы наклад кнігі са збору Пʼера Бержэ, францускага прамыслоўца і мэцэната, які памёр у 2017 годзе ва ўзросьце каля 90 гадоў. Унікальны асобнік пад нумарам 1 быў асабіста падораны Марселем Прустам Люсьену Дадэ, сыну Альфонса Дадэ.

Яшчэ ніколі кніга на францускай мове не прадавалася за падобную суму. Папярэдні рэкорд быў зафіксаваны ў 2009 годзе, калі адзін з асобнікаў першага накладу зборніка вершаў Шарля Бадлера пайшоў з малатка за 775 тысяч эўра. Гранкі першага выданьня «У кірунку да Свана» з пазнакамі аўтара былі прададзеныя ў 2000 годзе на аўкцыёне Christieʼs за 663 750 фунтаў.

Бібліятэка Пʼера Бержэ прадаецца на аўкцыёнах Sothebyʼs і Drouot. Чацьвёрты аўкцыён прынёс больш за 8 мільёнаў эўра.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG