Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея адмовіла Беларусі ў абяцанай кампэнсацыі за нафтавы манэўр


Антон Сілуанаў
Антон Сілуанаў

Міністар фінансаў Расеі Антон Сілуанаў адмовіў Менску ў кампэнсацыі 310 мільёнаў даляраў за нафтавы манэўр, піша РБК. Ён заявіў, што зьмены падатковага заканадаўства Расеі — унутраная справа.

Паводле Сілуанава, Расея не абяцала Беларусі кампэнсацыі падатковага манэўру.

18 кастрычніка Сілуанаў заявіў, што Расея дадаткова пералічыць у бюджэт Беларусі каля 405 млн даляраў у якасьці аплаты экспартнага мыта за нафту.

11 сьнежня намесьнік прэмʼер-міністра Расеі ​Дзьмітры Козак не захацеў абмяркоўваць нафтагазавыя пытаньні зь беларускай дэлегацыяй, якая ўжо прыбыла ў Маскву. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, Козак не палічыў магчымым абмяркоўваць эканамічныя пытаньні да «прыняцьця прынцыповых рашэньняў аб руху ў кірунку далейшай інтэграцыі Расеі і Беларусі ў рамках саюзнай дзяржавы».

13 сьнежня прэмʼер міністар Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў акрэсьліў патрабаваньні да інтэграцыі: агульныя валюта, суд, мытня і падліковая палата.

14 сьнежня міністар фінансаў Расеі Антон Сілуанаў фактычна паўтарыў ягоныя словы:

«Расея прапанавала беларускаму боку абмяркоўваць усе пытаньні эканамічнага супрацоўніцтва комплексна, у рэчышчы нашых супольных рашэньняў па выкананьні Саюзнай дамовы 1999 году. На жаль, многія палажэньні гэтай дамовы ў цяперашні момант не выконваюцца. Неабходна надаць новы імпульс нашым адносінам у рамках раней дасягнутых дамоўленасьцяў», — цытуе Сілуанава ТАСС.

Што важна ведаць пра расейскі падатковы манэўр

Нафтавы падатковы манэўр у Расеі — паступовая замена спагнаньня экспартнага мыта падаткам на здабычу карысных выкапняў (ПЗКВ). Экспартнае мыта будзе зьмяншацца адначасова з павелічэньнем ПЗКВ.

  • Расея пачала рэалізацыю падатковага манэўра зь 2019 году.
  • Да канца 2018 году экспарт сырой нафты ў Расеі абкладаўся экспартным мытам у памеры 30% ад цаны. Мыта не спаганялася з паставак на ўнутрырасейскі рынак і ў межах квоты ў Беларусь.
  • У 2017-2018 гадах квота на пастаўкі бязмытнай расейскай нафты для Беларусі складала 24 млн тон (18 млн тон перапрацоўвалі беларускаія НПЗ, 6 млн тон ішлі на рээкспарт).
  • Беларусь мела права абкладаць экспартным мытам свае нафтапрадукты, вырабленыя з расейскай бязмытнай нафты, якія прадавала ў трэція краіны. Беларускае мыта ішло ў беларускі бюджэт.

Страты і кампэнсацыя

  • У сьнежні 2018 г. у адміністрацыі Лукашэнкі сьцьвярджалі, што за 3 апошнія гады Беларусь недаатрымала $3,6 млрд, а за наступныя 4 гады недаатрымае $11 млрд пры найгоршым разьвіцьці падзей.
  • Паводле падлікаў рэйтынгавага агенцтва Fitch, наўпроставыя страты беларускай эканомікі складуць $10,6 млрд цягам 2019–2024 гг.
  • Дырэктар дасьледніцкага цэнтру ІПМ Аляксандар Чубрык падлічыў, што страты для бюджэту Беларусі ў 2019 годзе склалі $272,3 млн. ​
  • У кастрычніку 2018 Расея абяцала пералічыць у бюджэт Беларусі каля $405 млн у якасьці аплаты экспартнага мыта за нафту. Пазьней у кампэнсацыі адмовілі.
  • 18 сьнежня 2019 расейскі партал РБК паведаміў са спасылкай на свае крыніцы, што Расея кампэнсуе Беларусі страты ад манэўра праз зваротны акцыз для беларускіх НПЗ. Суму субсыдыяў ацанілі ў $1,5 млрд. Афіцыйнага пацьвярджэньня гэтай інфармацыі не было.

Кароткая гісторыя нафтагазавых канфліктаў Беларусі і Расеі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG