Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз адмовіўся ад паўторных перамоваў аб Брэксыце


Эўрапейскі Зьвяз назваў немагчымымі паўторныя перамовы зь Лёнданам пра ўмовы выхаду Вялікай Брытаніі з ЭЗ. Пра гэта — выніковая заява саміту эўрапейскай супольнасьці, на якім была і брытанская прэм’ер-міністарка Тэрэза Мэй..

У Брусэлі выказалі гатоўнасьць наладжваць максымальна шчыльныя адносіны зь Лёнданам адразу пасьля выхаду Вялікай Брытаніі з ЭЗ 29 сакавіка 2019 году.

Прэмʼер-міністарка Вялікай Брытаніі Тэрэза Мэй праінфармавала лідэраў дзяржаваў-чальцоў ЭЗ пра цяжкасьці пры ратыфікацыі пагадненьня аб Брэксыце ў брытанскім парлямэнце. Яна папрасіла Эўразьвяз даць дадатковыя гарантыі, якія, на яе думку, палегчаць працэс ратыфікацыі. Аднак Эўразьвязе на гэтую просьбу адказаў адмоўна.

Большасьць дэпутатаў брытанскага парлямэнту адмаўляюцца падтрымаць пагадненьне — адных не задавальняюць яго ўмовы, іншыя выступаюць супраць выхаду з ЭЗ і заклікаюць да паўторнага рэфэрэндуму аб Брэксыце. Новае галасаваньне павінна адбыцца да 21 студзеня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG