Найтаньнейшыя квіткі на спаборніцтвы па бадмінтоне, дзюдо, каратэ і самба. Найдаражэйшыя — баскетбол і пляжны футбол. Самы дарагі квіток на цырымонію адкрыцьця — 300 рублёў.
Квіткі паступілі ў продаж 1 сьнежня. Аматарам бадмінтона і барацьбы квіткі прапануюць па коштах ад 5 да 25 рублёў. Бокс, каноэ, гімнастыка абыдуцца трохі даражэй — ад 7 да 30. Самыя дарагія квіткі на баскетбол і пляжны футбол — ад 10 да 50 рублёў.
Цырымонію адкрыцьця можна паглядзець, купіўшы квіток як найменш за 150 рублёў. Самы дарагі каштуе 300 рублёў. На цырымонію закрыцьця можна будзе трапіць за сумы ўдвая меншыя.
Другія Эўрапейскія гульні пройдуць у Менску з 21 па 30 чэрвеня 2019 году.
- З квітком на гульні можна будзе бязь візы трапіць у Беларусь празь любы памежны пункт.
- На Эўрапейскія гульні ў Менск чакаюць 30 тысяч замежных турыстаў. Для параўнаньня, на чэмпіянат сьвету па хакеі ў Менск у 2014 годзе прыехалі80 тысяч замежных турыстаў.
- Нямецкі алімпійскі камітэт прыгразіў байкатаваць Эўрапейскія гульні ў Менску праз затрыманьні беларускіх журналістаў.
- На падрыхтоўку да Эўрапейскіх гульняў з рэзэрваў выдзеляць 77 мільёнаў рублёў, таксама грошы на падрыхтоўку закладуць у бюджэт Беларусі на 2019 год.
- Падчас гульняў у Беларусі будуць працаваць супрацоўнікі МУС Расеі.