Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Белнафтахім»: Цэны на бэнзін будуць расьці далей


Запраўка паліва unied company
Запраўка паліва unied company

Намесьнік старшыні канцэрну «Белнафтахім» Уладзімер Сізаў расказаў, што ўплывае на падаражаньне паліва.

«Белнафтахім» будзе паэтапна павышаць цану на паліва далей, сказаў журналістам намесьнік старшыні канцэрну Уладзімер Сізаў, перадае БелТА.

«У нас у якасьці стратэгіі выбрана паэтапнае павышэньне цэнаў на паліва. Мы адсочваем зьмяненьне сытуацыі на рынку, тое, як гэта ўплывае на эканоміку нафтаперапрацоўкі; адсочваем сытуацыю са зьмяненьнем курсу. Таксама на нас уплывае падатковы складнік. Зыходзячы з гэтых фактараў, паэтапна зьмяняецца цана на нафтапрадукты», — сказаў Уладзімер Сізаў.

Таксама кіраўнік канцэрну згадаў пра вынікі апытаньня з нагоды росту цаны на паліва. Паводле Уладзімера Сізава, людзі падзяліліся на дзьве катэгорыі: палова за аднаразовае павышэньне цаны, палова — за паэтапнае.

Сёлета цэны на паліва зьмяняліся 25 разоў. Апошні раз яны мяняліся 25 лістапада і вырасьлі на 1 капейку. Цана бэнзіну АІ-95-К5-Эўра складае цяпер 1,52 рубля, АІ-98-К5-Эўра — 1,73 рубля, дызэльнага паліва — 1,52 рубля за літар.

Што важна ведаць пра цэны на паліва ў Беларусі

  • Летась «Белнафтахім» зьмяніў падыход да цэнаў на нафтапрадукты — яны будуць паступова ўраўноўвацца з расейскім рынкам. У 2018 годзе паліва ў Беларусі даражэла 27 разоў, дызэльнае паліва таньнела двойчы. Гэта рэкорднае па пэрыядычнасьці павышэньне за апошнія 10 гадоў.
  • У 2013–2017 гадах ніводзін від паліва ў Беларусі не таньнеў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG