Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне пачынаюць уводзіць ваеннае становішча. Што гэта значыць


Ва Ўкраіне ўводзяць ваеннае становішча. Пра гэта заявіў прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка падчас паседжаньня Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны.

З такой прапановай да прэзыдэнта зьвярнуўся Ваенны кабінэт. Парашэнка яго падтрымаў. Цяпер увядзеньне ваеннага становішча павінна зацьвердзіць Вярхоўная Рада. Прэзыдэнт заклікаў дэпутатаў ВР правесьці заўтра надзвычайны сход.

Гаворка ідзе пра ўвядзеньне ваеннага становішча на 60 дзён. У такім выпадку гэта не азначае закрыцьця межаў або аб'яўленьня вайны ці нешта падобнае. Таксама гэта не ўплывае на будучыя выбары.

Агулам, згодна з украінскім заканадаўствам, у выпадку ўвядзеньня ваеннага становішча ва Ўкраіне:

  • часткова абмяжоўваюцца канстытуцыйныя правы і свабоды грамадзян і юрыдычных асобаў.
  • асаблівы прававы рэжым можа быць усталяваны як па ўсёй краіне, гэтак і асобных тэрыторыях, на якіх вядуцца баявыя дзеяньні.
  • у выпадку ўвядзеньня ваеннага становішча на ўсёй тэрыторыі Ўкраіны чарговыя прэзыдэнцкія выбары будуць перанесеныя, а паўнамоцтвы дзеючага кіраўніка дзяржавы, Вярхоўнай Рады Ўкраіны і праваахоўных органаў будуць падоўжаныя.
  • забараняецца правядзеньне забастовак, масавых сходаў і акцый.
  • забараняецца зьмяненьне Канстытуцыі Ўкраіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG