Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супраць лідэра гурта Dzieciuki спынілі праверку, якая магла перайсьці ў крымінальную справу


Алесь Дзянісаў, вакаліст панк-рок гурту Dzieciuki
Алесь Дзянісаў, вакаліст панк-рок гурту Dzieciuki

Скончылася праверка па заяве аб паклёпе на горадзенскага журналіста і музыканта Алеся Дзянісава, а таксама ягонага калегу Аляксея Кайрыса. Крымінальную справу, якая ім тэарэтычна пагражала, так і не завялі.

Пра гэта Дзянісаў паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку 22 лістапада.

«Добрыя навіны з палёў. Сёньня стала вядома, што крымінальная справа супраць мяне і Аляксея Кайрыса зачынена, так і не распачаўшыся. Пасьля 4 месяцаў праверак, усю апаратуру нам вярнулі. Дзякуй усім за падтрымку! Бяз вас было б цяжка!», — напісаў Алесь Дзянісаў.

Журналіст удакладніў, што яму патэлефанавалі зь міліцыі і папрасілі прыехаць па свае рэчы, якія забралі пры ператрусе. Яму і калегу вярнулі ўсю тэхніку.

Сёлета 23 ліпеня ў Дзянісава і Кайрыса дома адбыліся ператрусы. Тады міліцыянты паведамілі, што яны праводзяць апытаньні ў межах праверкі.

Высьветлілася, што прычынай праверкі стала заява загадчыцы аднаго з інтэрнатаў на вуліцы Камарова, які трапіў у сюжэт тэлеканалу «Белсат». У ім гаварылася, што нібыта яна бярэ хабар. Загадчыца інтэрнату заявіла, што інфармацыя ў відэа, — паклёп.

Пры ператрусе ў горадзенцаў забралі ўсю працоўную тэхніку: відэакамэру, ноўтбукі, мабільныя тэлефоны, флэшкі.

Пакуль ішла праверка, Дзянісаў казаў, што на яго і ягоных блізкіх ціснулі. Так, чалавек, які прадставіўся ўчастковым, па тэлефоне дапытваў ягоную непаўналетнюю дачку.

На пачатку лістапада лідэра гурту Dzieciuki аштрафавалі на 612, 5 рублёў за экстрэмізм: перапост матэрыялаў пра акцыю анархістаў на маршы недармаедаў у сацыяльных сетках.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG