Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская зборная паднялася на прыступку вышэй у футбольнай Лізе нацый


Падчас матчу зборнай Беларусі ў верасьні 2018
Падчас матчу зборнай Беларусі ў верасьні 2018

Зборная Беларусі па футболе перамагла ў апошнім групавым матчы Лігі нацый УЭФА зборную Сан-Марына на выезьдзе зь лікам 2-0 і заняла першае месца ў сваёй групе. Галы ў беларусаў забілі Станіслаў Драгун і Антон Сарока.

Гэта значыць, што ў наступным цыклі Лігі нацый беларускія футбалісты будуць гуляць ў лізе С – гэта на прыступку вышэй, чым цяперашняя найніжэйшая ліга D, дзе Беларусь у сваёй групе спаборнічала з камандамі, Люксэмбургу, Малдовы І Сан-Марына.

Зборная таксама трапіла ў плэй-оф Лігі нацый, дзе будзе змагацца за выхад на чэміпіянат Эўропы 2020 году. Патэнцыйныя супернікі беларусаў – Грузія, Косава і Македонія.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG