Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтары афіцыйных падручнікаў падумаюць, ці ўключаць беларусаў замежжа ў склад беларускай нацыі


Канадзкія беларусы. Паводле падручнікаў, такія людзі «абыякавыя да лёсу Бацькаўшчыны». Ілюстрацыйнае фота
Канадзкія беларусы. Паводле падручнікаў, такія людзі «абыякавыя да лёсу Бацькаўшчыны». Ілюстрацыйнае фота

І таксама падумаюць, ці абражаць мігрантаў у падручніках.

Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» атрымала адказ з Нацыянальнага інстытуту адукацыі наконт паказу дыяспары ў школьных падручніках. Пішуць, «рабочай групе прапанавана разглядзець» заўвагі пры карэктаваньні падручнікаў па грамадазнаўстве, гісторыі Беларусі і беларускай літаратуры.

А заўвагі ЗБС «Бацькаўшчына» да падручнікаў такія:

  • Са складу беларускай нацыі выключылі беларусаў замежжа. У падручніку па грамадазнаўстве для 10-й клясы пішуць, што «беларуская нацыя — гэта беларускі народ, які аб’ядноўвае ўсіх грамадзянаў нашай краіны», забываючы пра беларусаў, якія маюць грамадзянства іншых краінаў.
  • Дзяцей вучаць, што беларусы не яднаюцца за мяжой. У падручніку па грамадазнаўстве для 9-й клясы пішуць, што «ў шматнацыянальных калектывах беларусы, як правіла, нясхільныя ўтвараць зямляцкія і нацыянальныя мікрагрупы, таму што цэняць у чалавеку перш за ўсё яго асабістыя якасьці, а фактар этнічнай прыналежнасьці для іх невызначальны». ЗБС «Бацькаўшчына», у якім яднаюцца этнічныя беларусы, з гэтым не пагаджаецца: у сьвеце ёсьць больш як сотня арганізацыяў беларускай дыяспары.
  • Міграцыю ацэньваюць выключна як нэгатыўную зьяву. У падручніках ёсьць такая фраза: «...людзі, абыякавыя да лёсу Бацькаўшчыны, гатовыя ў любы момант памяняць яе на іншыя краі, ніяк ня могуць лічыцца патрыётамі...» У ЗБС «Бацькаўшчына» лічаць, што беларусы замежжа працягваюць стваральную працу на карысьць радзімы.

Падобныя заявы, адзначае ЗБС «Бацькаўшчына», супярэчаць закону «Аб беларусах замежжа», які вызначыў у 2014 годзе дзяржаўную палітыку Беларусі адносна ўмацаваньня сувязяў з дыяспарамі і выкарыстаньня іх патэнцыялу дзеля разьвіцьця беларускай дзяржавы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG