Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сыны Хашокджы просяць у Саудаўскай Арабіі выдаць цела бацькі


Сыны забітага саудаўскага журналіста Джамаля Хашокджы просяць у саудаўскіх уладаў выдаць ім цела нябожчыка і расьсьледаваць злачынства супраць бацькі.​ Салах і ягоны брат Абдула заявілі ў інтэрвію CNN, што хацелі б пахаваць бацьку на могілках ў сьвятым для мусульман горадзе Мэдыне. Яны назвалі бацьку «мужным, шчодрым і вельмі сьмелым» чалавекам.

Салах заявіў аб тым, што верыць каралю Саудаўскай Арабіі Салману пра намер прыцягнуць да адказнасьці вінаватых у забойстве бацькі. Пацьвярджэньнем таму, лічыць Салах, ёсьць правядзеньне саудаўскімі ўладамі ўнутранага расьсьледаваньня.

Паводле заявы турэцкай генпракуратуры, цела журналіста Джамаля Хашокджы было расьсечанае і зьнішчанае пасьля таго, як яго задушылі ў консульстве Саудаўскай Арабіі ў Стамбуле. Парэшткі загінулага да гэтага часу ня знойдзеныя.

Апазыцыйны саудаўскі журналіст Джамаль Хашокджы ўвайшоў на тэрыторыю саудаўскага консульства ў Стамбуле 2 кастрычніка і больш не зьяўляўся. Праз тры тыдні саудаўскія ўлады прызналі, што ён загінуў. Саудаўскае кіраўніцтва заявіла аб арышце 18 падазраваных, аднак адпрэчыла ўласнае дачыненьне да арганізацыі забойства.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG