Беларуская акторка і сьпявачка Ганна Хітрык распавяла ў сваім Фэйсбуку пра барацьбу з сур’ёзнай хваробай — ракам трэцяй ступені.
«Гэты пост для тых хто мяне любіць-ведае. Астатнія могуць яго не чытаць). Рак грудзей... 3 стадыя... мэтастазаў няма... закрануты лімфы... пасьля 2 хіміяў... наперадзе 6 месяцаў хіміі і апэрацыя...», — напісала Хітрык.
Акторка піша, што вельмі хоча дапамагчы іншым у падобнай сытуацыі.
«А потым валасы адрастуць, страх сыдзе і я вярнуся да вас моцная... і мы абдымемся... І паплачам і пасьмяемся. І я засьпяваю вам новыя і старыя гісторыі... І дай Бог я змагу дапамагчы дзяўчынкам якія апынуліся ў падобнай сытуацыі!»
Напрыканцы кастрычніка Ганна Хітрык дала вялікае інтэрівію Свабодзе пра жыцьцё ў Ізраілі, куды яна пераехала ў 2017 годзе.