Афіцыйная суполка БРСМ «УКантакце» заклікала сяброў дзяліцца перавагамі арганізацыі пад хэтштэгам #загонБРСМ. Апублікаваны Свабодай ролік з аўдыё, як у менскай 31-й гімназіі настаўнікі прымушаюць вучняў уступіць у БРСМ, прагледзелі больш як паўмільёна разоў.
Напярэдадні Радыё Свабода папрасіла распавесьці пра перавагі арганізацыі 17 сакратароў БРСМ, усе яны адмовіліся ад размовы.
На момант публікацыі пад тэгам #загонБРСМ падзяліліся перавагамі арганізацыі ў асноўным сябры Аршанскай раённай арганізацыі. У Аршанскім БРСМ адмовіліся адказаць на пытаньне, ці гэтыя пасты зрабілі добраахвотна. Першая сакратар аршанскай арганізацыі Марыя Шматава ў прыватнай перапісцы адзначыла, што пад тэгам #загонБРСМ «вельмі шмат нэгатыўнай інфармацыі».