Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінадукацыі «ў шоку» ад відэа пра «загон у БРСМ» у менскай школе


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Чакаецца афіцыйны камэнтар намесьніцы міністра адукацыі па ідэалягічнай працы Раісы Сідарэнкі.

30 лістапада Радыё Свабода апублікавала відэа, зьнятае вучнямі адной з менскіх гімназій, на якім чуваць, як настаўнікі прымушаюць дзяцей уступаць у БРСМ.

Прэсавая сакратарка Міністэрства адукацыі Людміла Высоцкая ў камэнтары Радыё Свабода сказала, што ў ведамстве ў шоку ад апублікаванага ў інтэрнэце запісу.

«Ніхто нікога нікуды не заганяе, мы ў шоку, што настаўніца выкарыстоўвае такія мэтады. Уступленьне ў грамадзкія арганізацыі — справа добраахвотная, дзеці павінны самі вызначыцца. Ніхто нікуды нікога не заганяе, БРСМ павінен сваімі справамі, сваімі ўчынкамі рабіць такое, каб дзеці туды імкнуліся, — гаворыць Людміла Высоцкая. —

Я сама ў шоку, хіба можна настаўніцы такое гаварыць! Дзеці зараз настолькі „прасунутыя“ — з гаджэтамі, што патрэбна кожнае слова сваё кантраляваць, фільтраваць. Ты працуеш цяпер з такой аўдыторыяй! Я не магу зразумець, чым выкліканы такі энтузіязм гэтай намесьніцы дырэктара па выхаваўчай працы».

Людміла Высоцкая зазначыла, што гэтая яе ўласная пазыцыя, а крыху быў апублікаваны афіцыйны камэнтар Мінадукацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG