Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускім банкам забаранілі пагаршаць умовы ўжо выдадзеных крэдытаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Зьмены ў Банкаўскі кодэкс Беларусі набылі сілу 29 кастрычніка, піша БелаПАН. Новыя пункты, як сьцьвярджаецца, закліканыя абараніць спажыўцоў паслуг.

  • Цяпер банкі ня могуць аднабакова прыняць пагаршэньне працэнтных ставак па крэдытах і ўкладах насельніцтва — павялічыць па ўжо выдадзеных крэдытах або зьменшыць па ўжо зробленых укладах.
  • За інфармацыю аб умовах крэдытаваньня цяпер забаронена браць грошы.
  • Зьмяняць могуць толькі стаўкі, прывязаныя да паказьнікаў, незалежных ад камэрцыйнага банку – то бо ад стаўкі рэфінансаваньня, якую вызначае Нацбанк.
  • Калі крэдыт прадугледжвае дадатковыя платныя паслугі кшталту страхаваньня, то цяпер нельга абмяжоўваць фізычных асобаў у выбары пастаўшчыка гэтых паслуг (страхавой кампаніі).

На 1 верасьня фізычныя асобы ў Беларусі палажылі на дэпазыты 6,31 млрд беларускіх рублёў у нацыянальнай валюце і 7,08 млрд даляраў у замежных валютах, а пазычылі па крэдытах 10,64 млрд рублёў.

Нацбанк таксама вызначыў парадак правядзеньня новага віду безнаяўных разьлікаў – выдачы «банкаўскіх плацежных абавязаньняў» для міжнародных разьлікаў між банкамі. У 2020 годзе мае запусьціцца аўтаматызаваная сыстэма выкананьня грашовых абавязаньняў – Нацбанк абяцае, што яна спросьціць і аптымізуе ўзаемадзеяньне дзяржаўных органаў, банкаў, кампаніяў і фізычных асобаў, скароціць дакумэнтаабарот.

Ад 1 траўня ў Беларусі ўжо былі зьмененыя правілы выдачы крэдытаў насельніцтву: уведзены каэфіцыент пазыковай нагрузкі, банк будзе аналізаваць даходы і выдаткі фізычнай асобы, якая зьвярнулася па крэдыт. Ужо абмежаваныя стаўкі па мікразаймах. Да таго беларускім банкам забаранілі рабіць падарункі ўкладчыкам. Але разам з тым Нацбанк анансаваў дазвол рахункаў за мяжой.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG