Жаночы заробак у Беларусі — меншы за 3/4 мужчынскага.
Паводле зьвестак Белстату, у 2017 годзе мужчыны зараблялі на 281,6 рубля больш за жанчын.
Паводле статыстыкі, у ніводнай галіне жанчына не зарабляе больш за мужчыну.
- Найбольшая розьніца ў заробку — сярод супрацоўнікаў сфэры інфармацыі і сувязі: 58,9%;
- Найменшая — сярод тых, хто займаецца апэрацыямі зь нерухомасьцю: 96,8%.
У параўнаньні з 2016 годам розьніца паміж заробкамі сярэднестатыстычных мужчыны і жанчыны павялічылася на 95,7 рубля.