Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Запіс расправы над савудаўскім журналістам быў зроблены на Apple Watch


Джамаль Хашокджы
Джамаль Хашокджы

Запіс допыту і забойства савудаўскага журналіста Джамаля Хашокджыў консульстве Савудаўскай Арабіі ў Стамбуле быў зроблены на гадзіньнік Apple Watch. Пра гэта 13 кастрычніка паведамляе Reuters са спасылкай на турэцкае выданьне Sabah.

Паводле дадзеных выданьня, гадзіньнік Хашокджы быў сынхранізаваны з айфонам, які ён перадаў сваёй нявесьце перад тым, як зайсьці ў консульства. Перад візытам журналіст уключыў запіс на Apple Watch. Савудаўскія спэцслужбы спрабавалі зьнішчыць файл, але гэта ім не ўдалося, піша Sabah.

Пра лёс Джамаля Хашокджы нічога не вядома пасьля 2 кастрычніка, калі ён наведаў консульства Савудаўскай Арабіі ў Турэччыне. Крыніцы Reuters у турэцкіх спэцслужбах кажуць, што зь ім расправілася група з 15 савудаўцаў, якія ў той самы дзень вярнуліся ў сваю краіну.

Раней The Washington Post пісала, што Турэччына мае гуказапіс, які пацьвярджае факт забойства журналіста.

У Эр-Рыядзе сваю датычнасьць да зьнікненьня журналіста адмаўляюць. Савудаўская дэлегацыя прыбыла ў Турэччыну для ўдзелу ў расьсьледаваньні.

Хашокджы пакінуў Савудаўскую Арабію год таму і пераехаў у ЗША. Апошнім часам ён крытыкаваў палітыку Эр-Рыяду, у прыватнасьці ваенную апэрацыю ў Емэне, палітычныя рэпрэсіі і цэнзуру.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG