ЗША перахапілі перамовы саудаўскіх чыноўнікаў, якія абмяркоўвалі пляны выкраданьня і вывазу на радзіму апазыцыйнага журналіста Джамаля Хашокджы, які зьнік 2 кастрычніка.
Пра гэта паведамляе CNN са спасылкай на крыніцу ў амэрыканскай выведцы. Суразмоўца тэлеканалу растлумачыў, што ў Вашынгтону няма інфармацыі аб тым, ці жывы Хашокджы.
Амэрыканскія ўлады дапускаюць, што апэрацыю выкраданьня журналіста загадаў правесьці насьледны прынц Савудаўскай Арабіі Мухамэд бін Салман. Адзначаецца, што ён мог зрабіць гэта ў адплату за крытыку з боку Хашокджы, аднак недаацаніў міжнародныя палітычныя наступствы свайго рашэньня.
Прэзыдэнт Дональд Трамп дапусьціў магчымасьць блякаваньня паставак узбраеньняў савудаўскім уладам у выпадку, калі выявіцца іх дачыненьне да зьнікненьня журналіста. Адначасова кіраўнік Белага дому ня ўбачыў прычын для спыненьня інвэстыцый у Савудаўскую Аравію, перадае Reuters.
Напярэдадні турэцкія СМІ апублікавалі здымкі меркаваных вінаватых знікненьня савудаўскага журналіста Хашокджы.