Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Яго расчлянілі». У Турцыі журналіст зайшоў у будынак консульства і ня выйшаў


Джамаль Хашокджы на прэсавай канфэрэнцыі ў Бахрэйне, 15 сьнежня 2014
Джамаль Хашокджы на прэсавай канфэрэнцыі ў Бахрэйне, 15 сьнежня 2014

Аб зьнікненьні савудаўскага журналіста Джамаля Хашокджы стала вядома 2 кастрычніка. Паводле расповеду яго нявесты, ён увайшоў у савудаўскі кансулят у Стамбуле і больш не выходзіў адтуль. Пасьля пяці гадзінаў чаканьня супрацоўнік дыпмісіі заявіў ёй, што Хашокджы«сышоў», і няма сэнсу яго чакаць.

Прадстаўнікі Турэччыны дапусьцілі, што ён быў забіты ў будынку дыпляматычнага прадстаўніцтва. Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган, які ўзяў сытуацыю пад асабісты кантроль, сказаў, што прадстаўнікі Эр-Рыяду ня могуць проста заявіць, што Хашокджы «сышоў», і заклікаў савудаўскі бок як мага хутчэй прадставіць выразныя тлумачэньні таго, што здарылася.

Кіраўнік турэцка-савудаўскага таварыства журналістаў Туран Кышлакчы ў інтэрвію «New York Times» працытаваў словы турэцкага чыноўніка, які ананімна заявіў, што Хашокджы забілі і расчлянілі. Вэрсію пра расчляненьне пацьвердзіў выданьню і ананімны чыноўнік адной з арабскіх краінаў.

Сёньня стала вядома, што турэцкія ўлады правядуць ператрус у савудаўскім консульства ў рамках расьсьледаваньня. Пра гэта заявілі ў МЗС краіны, паведамляе Reuters.

У ААН назвалі «відавочна гвалтоўным» зьнікненьне апазыцыйнага савудаўскага журналіста. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на Упраўленьне па правах чалавека ААН.​

На мінулым тыдні савудаўскі прынц Махамед бін Салман заявіў, што Савудаўскай Арабіі няма чаго хаваць, і прапанаваў турэцкім уладам агледзець тэрыторыю кансуляту. Па словах прынца, Хашокджы пакінуў будынак дыпмісіі на працягу гадзіны пасьля таго, як увайшоў туды.

Джамаль Хашокджы — дырэктар тэлеканалу Al Arab News, які супрацоўнічаў з многімі арабскімі і заходнімі СМІ. Ён вядомы крытычнымі выказваньнямі аб цяперашняй палітыцы Эр-Рыяду. Пры гэтым у 2015 годзе ён апублікаваў у савудаўскай газэце «Аль-Хайят» артыкул «Ці трэба Савудаўскай Арабіі бачыць у Пуціне пагрозу?». У ёй ён назваў расейскага прэзыдэнта «дурным» і «жорсткім» лідэрам, якому «нельга давяраць». Журналіст паказаў тады, што Сырыя, Турэччына і Катар перашкаджаюць Маскве дамінаваць у рэгіёне ад Крыму да Сырыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG