Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці затрыманыя 5 праціўнікаў акумулятарнага заводу. ВІДЭА


Архіўнае фота. Мітынг «Берасьцейкі супраць сьвінцу» — супраць пабудовы акумулятарнага заводу, красавік 2018 году
Архіўнае фота. Мітынг «Берасьцейкі супраць сьвінцу» — супраць пабудовы акумулятарнага заводу, красавік 2018 году

Перад чарговай акцыяй праціўнікаў акумулятранага заводу ў Берасьці затрыманыя некалькі яе ўдзельнікаў. Як распавёў Свабодзе праваабаронца Раман Кісьляк, паводле яго зьвестак міліцыянты затрымалі 5 чалавек.

«Імёны затрыманых — Дзьмітры Андрасюк, Андрэй, прозьвішча якога ня ведаю, Юлія Зубік, Тацяна Фесікава і Ўладзімер Мароз. Прычым, Фесікаву і Зубік затрымалі яшчэ на падыходзе да плошчы», — распавёў праваабаронца.

Падчас затрыманьня траіх чалавек пасьля акцыі на плошчы людзі спрабавалі перагарадзіць сабой дарогу міліцэйскаму аўтамабілю, крычалі «Ганьба!», аднак супрацоўнікі АМАПу расштурхалі іх.

Затрыманых павезьлі ў Ленінскі РАУС Берасьця. Раман Кісьляк мяркуе, што верагодна там на іх складуць пратаколы і адпусьцяць.​

Праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода зьбіраюцца ў Берасьці кожную нядзелю. Сёньня на плошчу Леніна ў Берасьці прыйшлі каля 70 чалавек.

30 верасьня міліцыя затрымала блогера Сяргея Пятрухіна і актывіста Канстанціна Астапука, калі яны вярталіся з плошчы Леніна, дзе ў той дзень сабралася больш за 90 чалавек.

Будаўніцтва акумулятарнага завода ТАА «АйПауэр» вядзецца на прамысловай пляцоўцы «Аэрапорт» ў свабоднай эканамічнай зоне «Брэст». На заводзе будзе наладжаны поўны цыкл вытворчасьці сьвінцова-кіслотных акумулятарных батарэй.

Мясцовыя жыхары пратэстуюць супраць будаўніцтва, нягледзячы на забароны мясцовых уладаў: праціўнікі заводу лічаць вытворчасьць «бруднай» і небясьпечнай, заяўляюць пра шэраг парушэньняў працэдураў будаўніцтва.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG