Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзень настаўніцы? Колькі мужчын сёньня працуюць у школах Беларусі


Жанчын сярод настаўнікаў і кіраўнікоў школ у Беларусі пераважная большасьць — 86%, гаворыцца ў аглядзе Белстату, падрыхтаваным да Дня настаўніка, які традыцыйна адзначаецца ў Беларусі ў першую нядзелю кастрычніка.

Мужчын сярод сярод дырэктараў школ і іх намесьнікаў на пачатак 2017/2018 навучальнага году было 14%, сярод настаўнікаў, якія выкладаюць асобныя прадметы, — 19%,

Мужчыны пераважаюць сярод выкладчыкаў:

  • фізкультуры (64%),
  • дапрызыўнай і мэдыцынскай падрыхтоўкі (60%).

Таксама мужчыны-настаўнікі выкладаюць:

  • працоўнае навучаньне (45%),
  • фізыку (35%),
  • гісторыю (29%),
  • інфарматыку (27%),
  • геаграфію (22%),
  • кітайскую мову (19%),
  • выяўленчае мастацтва (14%),
  • музыку і сьпевы (14%),
  • матэматыку (10%),
  • хімію (9%),
  • біялёгію (9%),
  • францускую мову (9%).

Паводле Міністэрства адукацыі за 8 месяцаў 2018 году сярэдні заробак складаў 759 рублёў, а у пэдагагічных работнікаў — 714 рублёў. Паводле Белстату, у жніўні сярэдні заробак у сыстэме адукацыі быў 616 рублёў.

На пачатак 2017/2018 навучальнага году ў Беларусі працавалі 3067 ўстановаў агульнай сярэдняй адукацыі. У школах Беларусі агулам больш за 115 тысяч настаўнікаў (зь іх у гарадах і пасёлках — 80 тысяч, на вёсцы 35 тысяч).

На аднаго настаўніка — ў сярэднім 9 вучняў ( у сярэднім 10 — у гарадзкіх школах, і 5 — у вясковых). Усяго ў школах Беларусі вучацца 994,5 тысяч вучняў.

Вышэйшую адукацыю маюць 94% настаўнікаў і кіраўнікоў школ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG