Героі Лявона Вольскага адрэагавалі на крытыку Аляксандрам Лукашэнкам законапраекту аб хатнім гвалце.
Саўка:
Па славянскай па нашай традзіцыі
Будзем строіць у нас дамастрой.
Есьлі есьць у сям’е апазіцыя,
Апазіцыю быстра застрой!
Грышка:
Па славянскай па нашай традыцыі
Трэба ў страху трымаць нам сям’ю.
Уначы падшафэ заявіцца, і
«Калі нешта ня так, дык заб’ю»!
Рэфрэн:
У нас славянскі мір.
Калгас, хайтэк, ампір.
І трактар «дыр-дыр-дыр».
Вядзі наперад, камандзір!
Саўка:
Па славянскай па нашай традзіцыі
У сям’е нужан пранік і кнут.
Есьлі што, нужна памяцярыцца, бо
Па-другому ані не паймут.
Грышка:
Па славянскай па нашай традыцыі
Трэба дзецям штодня «даць рамня».
Саўка:
Муж з работы прыйшоў: ну-ка цыц усе!
Абажайце і бойцесь мяня!
Саўка:
Аднаполыя ўсякія з запада
Пра насілье крычаць у сям’е.
Гаварат, што і как дзелаць нада нам.
Дык няхай начынаюць зь сябе!