Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што вядома пра «Магілёўдрэў», дзе адбыўся выбух


«Магілёўдрэў» пасьля выбуху 25 верасьня
«Магілёўдрэў» пасьля выбуху 25 верасьня

У фарбавальнай камэры фабрыкі «Магілёўдрэў» 25 верасьня адбыўся выбух. У выніку здарэньня шпіталізавалі 6 чалавек, зь іх 3 у цяжкім стане. Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за парушэньне правілаў вытворча-тэхнічнай дысцыпліны і правілаў бясьпекі.

«Магілёўдрэў» — прадпрыемства па вытворчасьці мэблі з масіву сасны — існуе з 1957 году. Доля дзяржавы ў акцыях складае больш за 80 адсоткаў. Штат кампаніі перавышае 500 супрацоўнікаў.​

Трэцяе здарэньне за 5 гадоў

У верасьні 2014 году на фарбавальным участку мэблевага цэнтру адбыўся пажар у фарбавальных камэрах. Ніхто не пацярпеў, пісаў Tut.by.

У 2013 годзе адбылося ўзгараньне на ўчастку брыкетаваньня дрэва ў Магілёўскім раёне, пісаў Tut.by. Прычына ўзгараньня — парушэньне супрацьпажарных патрабаваньняў пры правядзеньні зварачных работ.

Рахункі арыштоўвалі, заробкі затрымлівалі

Аляксандар Лукашэнка ў 2016 годзе ўтварыў холдынг зь дзевяці дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў пад кіраваньнем Банку разьвіцьця, куды ўвайшоў «Магілёўдрэў». Дагэтуль улады неаднаразова патрабавалі мадэрнізацыі вытворчасьці як на «Магілёўдрэве», так і ў дрэваапрацоўцы ў цэлым. У першым квартале 2017 году рэнтабэльнасьць прадпрыемстваў складала −5%, паводле БелТА.

Праз пазыкі перад дзяржаўным бюджэтам і іншымі прадпрыемствамі ў 2014 годзе рахункі «Магілёўдрэў» арыштавалі на некалькі месяцаў, пісаў Tut.by. У гэты час супрацоўнікам мэблевай фабрыкі затрымлівалі заробкі.

У 2013 годзе прадпрыемства выстаўлялі на аўкцыён.

«Магілёўдрэў» страсала карупцыя

Сёлета ў красавіку Сьледчы камітэт паведаміў пра расьсьледаваньне крымінальнай справы за хабарніцтва супраць выканаўцы абавязкаў генэральнага дырэктара «Магілёўдрэў».

У 2014 годзе іншага генэральнага дырэктара «Магілёўдрэў» Андрэя Вусава асудзілі на 8 гадоў турмы за злоўжываньне ўладай, крадзяжы і нанясеньне шкоды ў буйным памеры. У 2016 годзе Вусаў выйшаў на волю і стаў намесьнікам дырэктара магілёўскага заводу «Будмашына».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG