Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа Рымскі Францішак прылятае ў Літву


Плянуецца, што Папа Францішак прыбудзе ў Вільню 22 верасьня ў першай палове дня. Зь Беларусі ў Вільню і Коўна на сустрэчы з пантыфікам прыедуць тысячы беларусаў, мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч і шэраг беларускіх каталіцкіх біскупаў.​

Пасьля цырымоніі прывітаньня Пантыфік накіруецца ў Прэзыдэнцкі палац, дзе сустрэнецца з Даляй Грыбаўскайтэ, а потым зьвернецца да прадстаўнікоў органаў улады, грамадзянскай супольнасьці і дыпляматычнага корпусу.

У другой палове дня Папа Рымскі наведае санктуарый Маці Божай Вастрабрамскай, пасьля чаго сустрэнецца зь літоўскай моладзьдзю на плошчы перад віленскай катэдрай. Пантыфік таксама памоліцца ў сьвятыні.

23 верасьня сьвяты айцец прыедзе ў Коўну, дзе будзе цэлебраваць сьвятую імшу і правядзе малітву «Анёл Панскі». У мясцовым катэдральным касьцёле Папа Францішак сустрэнецца зь літоўскім духавенствам, кансэкраванымі асобамі і сэмінарыстамі.

Вярнуўшыся ў Вільню, Папа наведае Музэй акупацыі і барацьбы за свабоду і памоліцца за ахвяраў усіх войнаў. Перад гэтым ён ушануе памяць ахвяраў гета.

24 верасьня Папа Францішак вылеціць у Рыгу, 25 верасьня — у Талін.

Візыт у краіны Балтыі стане для Папы Францішка «юбілейным» 25-м падарожжам за межы Італіі, паведамляе партал catholic.bу

Апошні раз Папа Рымскі наведваў Літву 25 гадоў таму — Ян Павал ІІ ладзіў візыт 4–8 верасьня 1993 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG