Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве зьбілі судзьдзю, які вядзе справу аб забойствах на Майдане


Судзьдзя Сяргей Дзячук шпіталізаваны, ён зьвязвае напад са сваёй прафэсійнай дзейнасьцю.

Аб нападзе на судзьдзю Сяргея Дзячука, пад кіраўніцтвам якога праходзіць разгляд справы аб забойствах людзей на Майдане 18–20 лютага 2014 году, паведамляе сайт Рады судзьдзяў Украіны. Судзьдзю некалькі разоў ударылі ззаду невядомым прадметам.

«Сёньня ўвечары (каля 22:30 14 верасьня. — РС) каля ўласнага дому быў зьдзейсьнены напад на судзьдзю Сьвяташынскага раённага суду горада Кіева Сяргея Дячука, — гаворыцца ў паведамленьні. — На месцы злачынства працавала паліцыя, інфармацыя ўнесена ў адзіны рэестар дасудовых расьсьледаваньняў паводле артыкулу 296 (хуліганства) частка 4 (дзеяньні, прадугледжаныя часткамі першай, другой або трэцяй гэтага артыкула, калі яны здзейсненыя з ужываньнем агнястрэльнай ці халоднай зброі або іншага прадмета, спэцыяльна прыстасаванага або загадзя падрыхтаванага для нанясеньня цялесных пашкоджаньняў). Паліцыі нападніка затрымаць не ўдалося».

Сайт Рады судзьдзяў паказвае, што Дзячук — старшыня калегіі ў справе, у якой ужо фігуруюць 157 пацярпелых і больш за 500 сьведак. На лаве падсудных — пяцёра экс-супрацоўнікаў кіеўскага палку «Беркут». Іх абвінавачваюць у масавым забойстве пратэстоўцаў, а таксама ў зьдзяйсненьні тэрарыстычнага акту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG