Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў пракамэнтаваў інфармацыю пра пагрозы Пуціна раздушыць украінскую армію, якія нібыта прагучалі на перамовах «нармандзкай чацьвёркі» у Мінску ў лютым 2015 года.
Па словах Пяскова, ён «быў практычна на ўсіх перамовах», але «ня чуў такой фразы».
Пра тое, што Пуцін нібыта асабіста пагражаў прэзыдэнту Ўкраіны Пятру Парашэнку «раздушыць яго армію», напісаў у сваіх мэмуарах былы прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд.
Кніга пад назвай «Урокі ўлады» выйшла яшчэ ў красавіку гэтага года, аднак на яе фрагмэнты, якія тычацца перамоваў аб урэгуляваньні канфлікту на ўсходзе Украіны, рускамоўныя СМІ зьвярнулі ўвагу толькі цяпер. Алянд, нароўні з Пуціным, Парашэнкам і канцлерам Нямеччыны Ангелай Мэркэль, удзельнічаў у гэтых перамовах у 2014-м і 2015 годзе гадах.