Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У блогера Пятрухіна міліцыя выбіла дзьверы, сканфіскавала кампутары, накіравала яго на псыхіятрычную экспэртызу


Сяргей Пятрухін, архіўнае фота
Сяргей Пятрухін, архіўнае фота

У берасьцейскага блогера Сяргея Пятрухіна праводзілі ператрус у межах заведзеных на яго крымінальных справаў — за абразу міліцыянта і паклёп на яго. Раніцай АМАП выбіў дзьверы ў кватэру Пятрухіна.

Каля 13:30 Сяргея Пятрухіна адпусьцілі зь Ленінскага РАУС Берасьця, куды яго былі прывезьлі ў кайданках.

«Правялі ператрус, забралі кампутар, ноўтбук, тэлефон, — расказаў ён Свабодзе. — Арыштавалі пэўную маёмасьць у лік будучых пазоваў — прынтэр, фотабліскавіцу, іншую драбязу. Паклалі тварам у падлогу, накінулі кайданкі, АМАПавец сеў на шыю. Везьлі ў РАУС, паклаўшы на падлогу».

Раней на Пятрухіна былі заведзеныя крымінальныя справы паводле ч.2 арт. 188 КК РБ (паклёп) і паводле ч.2 арт. 189 КК РБ (абраза) за выказваньні блогера ў ягоных трансьляцыях пра міліцыянта Сяргея Ігнацюка.

Сёньня міліцыянты паведамілі блогеру, што заўтра ён мусіць пайсьці на псыхіятрычную экспэртызу ў межах заведзеных крымінальных справаў.

«Дзякуючы падтрымцы людзей яны мяне гэтым не напалохаюць, — заяўляе Пятрухін. — Рэч у тым, што міліцыянты самі робяць мяне героем — большым, чым я ёсьць насамрэч. Яны самі робяць зь мяне народнага рэпартэра, народнага журналіста, на якога ціснуць за тое, што кажа праўду. Яны не расьсьледуюць злачынствы, а ходзяць да мяне тры разы з ператрусамі. Ад гэтага толькі ім горш».

Сяргей Пятрухін — вядомы берасьцейскі блогер, які займаецца тэмамі карупцыі, праблемамі, зьвязанымі з будаўніцтвам акумулятарнага заводу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG