Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Не цяпер». Верш Уладзімера Някляева памяці Алеся Ліпая

Уладзімер Някляеў, архіўнае фота
Уладзімер Някляеў, архіўнае фота

Беларускі паэт Уладзімір Някляеў напісаў верш памяці свайго сябра, паэта і заснавальніка інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Алеся Ліпая, які памёр 23 жніўня.

Не цяпер. Не цяпер. Не цяпер.
А калі? Невядома нікому.
І як зьвер, і як зьвер, і як зьвер,
Зарываесься ў часу салому,
У ашмецьце газэт і шпалер.
А чаму не цяпер? Бо ня час.
Бо сьляпыя. Глухія. Нямыя.
На шпалерах – узоры не тыя,
У газэтах – даносы на нас.
І ў сьляпой, у глухой, у нямой
Старане. У адчаі і стоме
Ты трываеш. Бо шлях за сьпіной.
Лёс. І молісься ў зьбітай саломе:
«Божа мой, Божа мой, Божа мой!..»

Як разьвітваліся з Алесем Ліпаём. ФОТА

Алесь Ліпай - заснавальнік і кіраўнік БелаПАН, найстарэйшага незалежнага інфармацыйнага агенцтва ў Беларусі, якое працуе ад 1991 году. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, Беларускага ПЭН-цэнтру.
1/17 Алесь Ліпай - заснавальнік і кіраўнік БелаПАН, найстарэйшага незалежнага інфармацыйнага агенцтва ў Беларусі, якое працуе ад 1991 году. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, Беларускага ПЭН-цэнтру.
26 жніўня Беларусь разьвіталася з Алесем Ліпаём - заснавальнікам і кіраўніком БелаПАН, найстарэйшага незалежнага інфармацыйнага агенцтва ў Беларусі.
Нарадзіўся ў 1966 годзе ў вёсцы Андросаўшчына Капыльскага раёну. У 1988 годзе, падчас вучобы на факультэце журналістыкі БДУ, перасьледаваўся за ўдзел у вырабе самвыдатаўскай насьценгазэты «Лірнік».
2/17 Нарадзіўся ў 1966 годзе ў вёсцы Андросаўшчына Капыльскага раёну. У 1988 годзе, падчас вучобы на факультэце журналістыкі БДУ, перасьледаваўся за ўдзел у вырабе самвыдатаўскай насьценгазэты «Лірнік».
26 жніўня Беларусь разьвіталася з Алесем Ліпаём - заснавальнікам і кіраўніком БелаПАН, найстарэйшага незалежнага інфармацыйнага агенцтва ў Беларусі.
БелаПАН быў генэральным партнэрам менскага мітынгу-канцэрту «Сьвята Незалежнасьці», прысьвечанага 100-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Ліпай выступаў на сьвяце, сярод іншага заклікаў да салідарнасьці з затрыманымі з палітычных прычын, зачытаў верш Уладзімера Някляева, які той напісаў за кратамі.
3/17 БелаПАН быў генэральным партнэрам менскага мітынгу-канцэрту «Сьвята Незалежнасьці», прысьвечанага 100-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Ліпай выступаў на сьвяце, сярод іншага заклікаў да салідарнасьці з затрыманымі з палітычных прычын, зачытаў верш Уладзімера Някляева, які той напісаў за кратамі.
26 жніўня Беларусь разьвіталася з Алесем Ліпаём - заснавальнікам і кіраўніком БелаПАН, найстарэйшага незалежнага інфармацыйнага агенцтва ў Беларусі.
Алесь Ліпай - аўтар перакладу на беларускую мову Дамовы аб вывадзе ядзернай зброі зь Беларусі. На пачатку 1990-х гадоў арганізаваў перавозку ў Беларусь больш як тысячы кніг, выдадзеных беларускай дыяспарай у Нямеччыне, і распаўсюдзіў іх па школах ды бібліятэках.
4/17 Алесь Ліпай - аўтар перакладу на беларускую мову Дамовы аб вывадзе ядзернай зброі зь Беларусі. На пачатку 1990-х гадоў арганізаваў перавозку ў Беларусь больш як тысячы кніг, выдадзеных беларускай дыяспарай у Нямеччыне, і распаўсюдзіў іх па школах ды бібліятэках.
26 жніўня Беларусь разьвіталася з Алесем Ліпаём - заснавальнікам і кіраўніком БелаПАН, найстарэйшага незалежнага інфармацыйнага агенцтва ў Беларусі.
У 1989 годзе Ліпай стаў першым карэспандэнтам Радыё Свабода ў Беларусі.​ На фота ў цэнтры журналісты Віталь Цыганкоў і Франак Вячорка трымаюць разьвітальны вянок ад Радыё Свабода. Справа - журналіст Сяргей Абламейка.
5/17 У 1989 годзе Ліпай стаў першым карэспандэнтам Радыё Свабода ў Беларусі.​ На фота ў цэнтры журналісты Віталь Цыганкоў і Франак Вячорка трымаюць разьвітальны вянок ад Радыё Свабода. Справа - журналіст Сяргей Абламейка.
26 жніўня Беларусь разьвіталася з Алесем Ліпаём - заснавальнікам і кіраўніком БелаПАН, найстарэйшага незалежнага інфармацыйнага агенцтва ў Беларусі.
Народная артыстка Зінаіда Бандарэнка, экс-старшыня БАЖ Жана Літвіна, прэсавы сакратар БАЖ Барыс Гарэцкі
6/17 Народная артыстка Зінаіда Бандарэнка, экс-старшыня БАЖ Жана Літвіна, прэсавы сакратар БАЖ Барыс Гарэцкі
26 жніўня Беларусь разьвіталася з Алесем Ліпаём - заснавальнікам і кіраўніком БелаПАН, найстарэйшага незалежнага інфармацыйнага агенцтва ў Беларусі.
7/17

Галоўная рэдактарка агенцтва БелаПАН Ірына Леўшына.
8/17 Галоўная рэдактарка агенцтва БелаПАН Ірына Леўшына.
26 жніўня Беларусь разьвіталася з Алесем Ліпаём - заснавальнікам і кіраўніком БелаПАН, найстарэйшага незалежнага інфармацыйнага агенцтва ў Беларусі.
Сябар Алеся Ліпая журналіст Андрэй Аляксандраў.
9/17 Сябар Алеся Ліпая журналіст Андрэй Аляксандраў.
26 жніўня Беларусь разьвіталася з Алесем Ліпаём - заснавальнікам і кіраўніком БелаПАН, найстарэйшага незалежнага інфармацыйнага агенцтва ў Беларусі.
10/17

Выканаўца абавязкаў дырэктара агенцтва БелаПАН Дзьмітры Наважылаў і журналістка Марына Загорская.
11/17 Выканаўца абавязкаў дырэктара агенцтва БелаПАН Дзьмітры Наважылаў і журналістка Марына Загорская.
26 жніўня Беларусь разьвіталася з Алесем Ліпаём - заснавальнікам і кіраўніком БелаПАН, найстарэйшага незалежнага інфармацыйнага агенцтва ў Беларусі.
12/17

13/17

Алеся Ліпая пахавалі на могілках у Рудзенску, дзе пахаваныя ягоная маці і сястра.
14/17 Алеся Ліпая пахавалі на могілках у Рудзенску, дзе пахаваныя ягоная маці і сястра.
26 жніўня Беларусь разьвіталася з Алесем Ліпаём - заснавальнікам і кіраўніком БелаПАН, найстарэйшага незалежнага інфармацыйнага агенцтва ў Беларусі.
15/17

16/17

Алесь Ліпай памёр 23 жніўня 2018 году ў Менску пасьля цяжкой хваробы. Яму было 52 гады.
17/17 Алесь Ліпай памёр 23 жніўня 2018 году ў Менску пасьля цяжкой хваробы. Яму было 52 гады.
26 жніўня Беларусь разьвіталася з Алесем Ліпаём - заснавальнікам і кіраўніком БелаПАН, найстарэйшага незалежнага інфармацыйнага агенцтва ў Беларусі.
Previous slide
Next slide
Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG