Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці сапраўды беларуская мова — „усходнеславянская“?


Ці сапраўды беларуская мова — „усходнеславянская“?
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:06:37 0:00
Наўпроставы лінк

Ці беларуская, украінская і расейская мовы вырасьлі з аднаго асобнага кораня і ўсе тры паміж сабою найбліжэйшыя? Ня ўсе вучоныя з гэтым згодныя.

У сур'ёзнай навуцы „трыадзіны рускі корань“ і асаблівая ўсходнеславянская блізкасьць — зусім не аксіёма. Ёсьць абгрунтаваныя погляды, якія ня бачаць сьведчаньняў існаваньня агульнаўсходнеславянскай мовы.
Беларуская мова мае нямала старажытных рысаў, якія інакш збліжаюць яе з астатнімі славянскімі. Напрыклад, украінскі этымоляг Анатоль Непакупны вылучае паўночнаславянскія мовы — гэта беларуская, польская і ўкраінская, якія маюць шмат супольных слоўных рысаў з балцкімі мовамі, адрозна ад іншых славянскіх.
XS
SM
MD
LG