Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Двое ў Стаўпецкім раёне зьбілі і павесілі шчанюка, ім пагражае да 1 году зьняволеньня


Сабака пароды хаскі, ілюстрацыйнае фота
Сабака пароды хаскі, ілюстрацыйнае фота

Сьледчы камітэт распачаў праверку звароту гаспадыні шчанюка пароды хаскі наконт забойства сабакі, расказаў «Советской Белоруссии» прадстаўнік УУС Менаблвыканкаму Сяргей Басько. Ня выключана, што будзе распачатая крымінальная справа.

Два падазраваныя мужчыны зь вёскі Русакі Стаўпецкага раёну сьцьвярджаюць, што канфлікт адбыўся праз тое, што 10-месячны сабака здушыў дзьвюх курэй. Мужчыны «вырашылі правучыць сабаку», кажа Сяргей Басько, зьбілі шчанюка, «накінулі яму на шыю пятлю і павесілі на сук».Сабака загінуў.

Ад нядаўняга часу правы жывёлаў таксама рэгулююцца асобнымі артыкуламі Адміністрацыйнага і Крымінальнага кодэксаў Рэспублікі Беларусь. Першы прадугледжвае пакараньне ў выглядзе папярэджаньня або штрафу, другі — арышту.

Крымінальная адказнасьць за жорсткае абыходжаньне з жывёламі набыла сілу ў 2015 годзе і рэгулюецца артыкулам 339.1 КК. Тады ж супрацоўнікі міліцыі атрымалі права складаць пратаколы і прыцягваць да адказнасьці. Падстава — чалавек зьдзекуецца з жывёлы наўмысна і з падкрэсьленай жорсткасьцю.

Аднак на практыцы аказалася, што такія намеры даказаць няпроста, таму ў лепшым выпадку з парушальніка могуць спагнаць некалькі базавых велічыняў (максымальная санкцыя — 1 год пазбаўленьня волі).

У ліпені ўрад адклікаў законапраект «Аб абыходжаньні з жывёламі». Над ім працуюць ужо 7 гадоў, тэкст вярнулі на дапрацоўку шосты раз. У 2016 годзе законапраект прайшоў праз грамадзкае абмеркаваньне, актывісты крытыкавалі яго за тое, што ён можа ўзаконіць жорсткае абыходжаньне з жывёламі. Усе прапановы зоаабаронцаў адхіленыя, ніводная ў праект не ўвайшла.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG