Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 5500 даляраў сабралі для журналістаў, падазраваных у «справе БелТА»


Адна з падазраваных у «справе БелТА» Ірына Леўшына, галоўная рэдактарка БелаПАН, па вызваленьні з ізалятара, ілюстрацыйнае фота
Адна з падазраваных у «справе БелТА» Ірына Леўшына, галоўная рэдактарка БелаПАН, па вызваленьні з ізалятара, ілюстрацыйнае фота

У межах кампаніі #BY_help за 10 дзён сабрана 5544 даляра на дапамогу беларускім журналістам, якія праходзяць падазраванымі ў «справе БелТА» , расказаў на Facebook праваабаронца Андрэй Стрыжак.

«На гэты момант асноўныя патрэбы па канфіскаванай тэхніцы закрытыя, але па-ранейшаму застаецца адкрытым пытаньне са штрафамі, якімі можа скончыцца крымінальная справа, — піша Андрэй Стрыжак. — Далёка ня кожны фігурант „справы БелТА“ зможа самастойна іх аплаціць. Таму збор працягваецца».

Ён прапануе дапамагчы грашыма праз Paypal, праз эўрапейскі банкаўскі рахунак або наяўнымі пры сустрэчы ў Менску і ў Эўразьвязе, а таксама падпісаць зварот з патрабаваньнем спыніць рэпрэсіі супраць журналістаў на сайце Zvarot.by.

#BY_help — кампанія салідарнасьці, накіраваная на дапамогу пацярпелым ад рэпрэсій беларускіх уладаў, утвораная ў 2017 годзе пасьля масавых затрыманьняў на Дзень Волі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG