Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманая журналістка БелаПАН Каравянкова скардзіцца на падвышаны ціск


Тацяна Каравянкова, архіўнае фота
Тацяна Каравянкова, архіўнае фота

У Сьледчым камітэце адбыўся допыт журналісткі БелаПАН Тацяны Каравянковай. Допыт Каравянковай адбываўся ў прысутнасьці яе адваката, паведаміла Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Журналістка адчувае ў цэлым сябе нармальна, але паскардзілася на падвышаны ціск. Каравянкова паведаміла, што атрымала перадачу ў ізалятар і дзякуе ўсім, хто ёй дапамагае.

10 жніўня ў 11.10 заканчваецца тэрмін яе затрыманьня і на гэты ж дзень прызначанае наступнае сьледчае дзеяньне, але час не агучаны. Усе гэтыя дні журналістка знаходзілася ў ізалятары на Акрэсьціна. Аднак ні з кім з фігурантаў «справы БелТА» не перасякалася.

Журналістку інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Тацяну Каравянкову затрымалі 7 жніўня. У менскай кватэры Тацяны Каравянковай і ў доме яе мамы ў Горадзенскай вобласьці сьледчыя правялі ператрусы, забралі тэхніку.

У першы ж дзень яе дапытвалі ў Сьледчым камітэце ў прысутнасьці дзяжурнага адваката. Адваката, з якім журналістка мела дамову, тады да яе не пусьцілі. Тацяна адмовілася даваць паказаньні.

9 жніўня ў «справе БелТА» затрыманая таксама галоўная рэдактарка БелаПАН Ірына Леўшына.

Затрыманьні незалежных журналістаў. Што важна ведаць

Падчас ператрусаў у інфармацыйным агенцтве БелаПАН. 7 жніўня 2018 году
Падчас ператрусаў у інфармацыйным агенцтве БелаПАН. 7 жніўня 2018 году

  • Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі. Максымальнае пакараньне паводле ч. 2 арт. 349 — абмежаваньне ці пазбаўленьне волі на тэрмін да 2 гадоў.
  • 7–8 жніўня прайшлі ператрусы ў офісах Tut.by, БелаПАН, Realt.by, газэты «Культура» і ТАА «Айціві». Таксама па справе праходзіць выдавецкі дом «Беларуская навука».
  • Вядома, што цягам 7–9 жніўня затрымалі 17 журналістаў. Іх вызвалялі пасьля допыту ў СК.
  • 9 жніўня СК заявіў, што галоўная рэдактарка Tut.by Марына Золатава прызнала віну.
  • Падставай для завядзеньня крымінальнай справы паслужыла паведамленьне БелТА пра збоі ў кліентаў пры доступе да платнай падпіскі на паслугі.
  • Платная падпіска БелТА каштуе 612 рублёў на месяц.
  • Хто асудзіў затрыманьні журналістаў і ператрусы ў рэдакцыях. Сьпіс​
  • У чэрвені 2018 году супраць кіраўніка БелаПАН Алеся Ліпая завялі крымінальную справу за ўхіленьне ад сплаты падаходнага падатку.

Рэдактарка БелаПАН: Сьледчыя выкарыстоўваюць БелТА ў сваіх мэтах

Юры Зісер: Гэта справа ня супраць Tut.by, а супраць асобных журналістаў

Дырэктарка БелТА: Нашу інфармацыю кралі. Хто гэта рабіў, мы ня ведалі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG