Былога прэзыдэнта Армэніі Робэрта Качар’яна абвінавацілі ў зьвяржэньні канстытуцыйнага ладу ў 2008 годзе. Абвінавачаньне выставілі ў межах крымінальнай справы аб падзеях 1 сакавіка 2008 году.
У суд агульнай юрысдыкцыі Ерэвану ўжо пададзенае хадайніцтва аб выбраньні ёй меры стрыманьня ў выглядзе арышту.
Сам Робэрт Качар’ян заявіў тэлеканалу «Еркір мэдыя», што прад'яўленае яму абвінавачваньне «далёкае ад рэчаіснасьці і ёсьць палітычным перасьледам».
1 сакавіка 2008 году пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, на якіх перамогу атрымаў Сэрж Саргсьян, адбыліся акцыі пратэсту. Падчас сутыкненьняў паміж сілавікам і актывістамі загінулі 10 чалавек, сотні былі параненыя. Абставіны дагэтуль застаюцца нявысьветленымі.
3 ліпеня ў Спэцыяльнай сьледчай службе (ССС) Армэніі заявілі аб новым выкрыцьці ў гэтай справе, у прыватнасьці, што былы міністар абароны Мікаэл Аруцюньян прыцягнуты ў якасьці абвінавачанага ў справе «1 сакавіка». Яму прад'явілі абвінавачваньне і аб'явілі ў вышук. Суд вынес рашэньне аб завочным двухмесячным арышце Аруцюньяна.
26 ліпеня на допыт у якасьці сьведкі ў ССС зьявіўся Робэрт Качар’ян.