Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Антыманапольнае міністэрства ўбачыла змову ў падвышэньні цэн на мяса


Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю праводзіць расьсьледаваньне ў сувязі з ростам коштаў на мяса птушкі ў Беларусі.

Пра гэта ў эфіры тэлеканале «Беларусь 1» паведаміў намесьнік міністра антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю Іван Вежнавец, інфармуе БЕЛТА.

Цэны на мяса птушкі вырасьлі амаль на траціну. Прычым, паводле міністра, за кошт цаны, якую адначасова ўзьнялі каля сямі вытворцаў. Астатнія дробныя вытворцы «падцягнуліся за лідэрамі і ўзьнялі кошты прыкладна на такім жа ўзроўні».

«Пры тых жа гандлёвых надбаўках вытворцы павялічылі цану і адмянілі зьніжкі, якія раней прадстаўляліся. Па асобных гандлёвых аб’ектах цана на мяса птушкі вырасла да 28%», — адзначыў Іван Вежнавец.

Пры гэтым ён падкрэсьліў, што абʼектыўных фактараў для павышэньня цэн ад вытворцаў на такім узроўні няма.

«Такое адначасовае падвышэньне коштаў без абʼектыўных прычын мае ўсе прыкметы цэнавай змовы. Таму на гэтым тыдні мы выдалі адпаведны загад і пачалі антыманапольнае расьсьледаваньне ў дачыненьні да найбуйнейшых вытворцаў», — дадаў намесьнік міністра.

Калі будуць выяўленыя парушэньні, матэрыялы будуць перададзеныя ў суд. Штраф можа скласьці да 10% гадавой выручкі.

У чэрвені мяса і мясапрадукты ў цэлым па краіне, паводле Белстату, падаражэлі на 1,44%. Больш за ўсё вырасьлі цэны на паўфабрыкаты зь мяса птушкі — на 6,8%, на курэй (уключаючы бройлераў) — на 6,3%.

Беларусь сёлета на трэцім месцы на тэрыторыі былога СССР паводле росту цэнаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG