— Я вас ненавіджу, ненавіджу, ненавіджу!
Нават сёньня ў ананімных камэнтарах пад артыкуламі такія прызнаньні атрымліваеш ня кожны дзень. А гэта было яшчэ да Марка Цукербэрга, да ананімнай вайны ўсіх з усімі — гэта быў допіс у электроннай пошце, на маё імя, са зваротным адрасам і падпісаны. Я ня ведаў аўтара і ніколі ня быў у ягонай краіне. Незнаёмы мне чалавек са Швэцыі, абураны да глыбіні душы пройгрышам сваёй зборнай па хакеі на алімпіядзе ў Солт-Лэйк-Сіці, недзе знайшоў мой адрас, можа, пад якой публікацыяй, і выплюхнуў сваю крыўду ў адрас Беларусі.
— І я вас ненавіджу, — стрымана напісаў я ў адказ. І патлумачыў: як вы, дэмакратычная краіна, дзе паважаюць правы чалавека, пасьмелі прайграць камандзе, якой, як любімай цацкай, апякуецца дыктатар у маёй краіне, будуе лядовыя палацы і ў каньках толькі што паслоў не прымае.
— Я вас люблю, люблю, люблю! — напісаў мне швэдзкі заўзятар. — Я пацікавіўся вашай краінай, тым, што у вас адбываецца — сапраўды, як гэта нашы пасьмелі прайграць вашым!
— І я вас люблю, — стрымана напісаў я ў адказ.
Успомнілася падчас цяперашняга футбольнага ачмурэньня.
Самае папулярнае
1