Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жорсткія затрыманьні на «Акцыі вызваленьня і салідарнасьці» Статкевіча. ФОТА

Адзін зь лідэраў апазыцыі Мікола Статкевіч заклікаў прыйсьці на несанкцыянаваную «Акцыю вызваленьня і салідарнасьці» 3 ліпеня а 13 гадзіне на праспэкт Незалежнасьці каля бульвару Талбухіна. Яго затрымалі, як толькі ён выйшаў з дому. Таксама каля ўласнага дому затрымалі Вячаслава Сіўчыка.
Ня менш за два дзясяткі людзей, якія маглі ўзяць удзел у акцыі, людзі ў цывільным затрымлівалі на падыходзе да бульвару і ў сквэры. Толькі некалькі чалавек пасьпелі разгарнуць плякаты.

XS
SM
MD
LG