Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Twitter увядзе рэгістрацыю для супрацьдзеяньня «тролям» і спаму


Сацыяльная сетка Twitter увядзе абавязковае пацьвярджэньне рэгістрацыі карыстальнікаў праз электронную пошту і тэлефонныя нумары для таго, каб пазбавіцца ад «троляў» і бот-акаўнтаў.

Пра гэта паведамілі ў блогу кампаніі яе кіраўнікі, віцэ-прэзыдэнт Twitter Дэл Гарві і кіраўнік аддзелу кампаніі бясьпекі Іаель Рот.

«Мы ніколі не спынім нашыя намаганьні па выяўленьні і прадухіленьні спробаў маніпуляваньня абмеркаваньнем на нашай плятформе» — заявілі яны.

Прадстаўнікі Twitter адзначылі, што аддаюць перавагу прадухіляць праблему, чым чакаць звароту карыстальнікаў.

Кожны тыдзень траўня 2018 году сыстэмы Twitter выяўлялі каля 10 мільёнаў аўтаматычных уліковых запісаў і спам-акаўнтаў.

Аўтары заявы адзначаюць, што дзякуючы тэхналягічным удасканаленьням на працягу гэтага году кампанія выдаліла ўдвая болей акаўнтаў, чым летась, за парушэньне правілаў у дачыненьні да спаму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG