Эўракамісару ў палітыцы добрасуседзтва Эўразьвязу Яганэсу Гану ўпершыню за час візытаў у Менск зладзілі экскурсію па горадзе.
Гэта адбылося пасьля заканчэньня 22 чэрвеня ў Менску нефармальнага міністэрскага саміту краін праграмы «Ўсходняга партнэрства», сказалі Радыё Свабода ў прадстаўніцтве Эўразьвязу ў Беларусі.
Куды вадзілі?
У Верхні Горад і ўнівэрсам «Цэнтральны», бо гэта ўлюбёныя месцы сталіцы кіраўніцы прадстаўніцы ЭЗ у Беларусі Андрэа Віктарын. Экскурсія атрымалася праз «раптоўныя зьмены ў раскладзе».