Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Футбольнага заўзятара арыштавалі пасьля паказу на БТ


Суд Маскоўскага раёну Менску 15 чэрвеня прысудзіў адміністрацыйны арышт заўзятару са свастыкай, якога БТ 13 чэрвеня паказала ў трансьляцыі матчу «Дынама» (Берасьце) — «Дынама» (Менск), піша «Советская Белоруссия» са спасылкай на ГУБАЗіК МУС.

«СБ» прыводзіць мянушку заўзятара — «Гіра», не называючы ягонага імя. Таксама ў публікацыі не называюцца акалічнасьці справы, паводле якой судзілі заўзятара: адміністрацыйны артыкул і колькасьць сутак арышту.

Радыё Свабода высьветліла, што гаворка ідзе пра 33-гадовага менчука Сяргея Гірынскага.

Скрыншот са старонкі Сяргея Гірынскага
Скрыншот са старонкі Сяргея Гірынскага

Чаму судзілі?

Падчас прамой трансьляцыі матчу рэжысэр тэлеканалу «Беларусь 3» даў буйны плян заўзятара з тату ў выглядзе свастыкі на грудзях, піша «Прессбол». Камэра паказвала Гірэўскага цягам 10 сэкундаў, камэнтатары нічога пра гэта не сказалі.

Начальнік 3-га ўпраўленьня ГУБАЗіК палкоўнік міліцыі Міхаіл Бедункевіч назваў гэта прапагандай нацызму, піша «СБ».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG