Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапарлямэнт можа заклікаць да дыпляматычнага байкоту чэмпіянату сьвету па футболе


Падчас акцыі з патрабаваньнем вызваліць украінскага рэжысэра Алега Сянцова, які трымае галадоўку ў расейскай турме. Крывы Рог, Украіна, 1 чэрвеня 2018.
Падчас акцыі з патрабаваньнем вызваліць украінскага рэжысэра Алега Сянцова, які трымае галадоўку ў расейскай турме. Крывы Рог, Украіна, 1 чэрвеня 2018.

Дэпутаты Эўрапейскага парлямэнту зьбіраюцца ўнесьці ў рэзалюцыю па правах чалавека ў Расеі пункт пра дыпляматычны байкот чыноўнікамі краін Эўразьвязу чэмпіянату сьвету па футболе, які днямі стартуе ў Маскве. Пра гэта паведаміў брусэльскі карэспандэнт Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк.

Раней пра байкот чэмпіянату заявілі чыноўнікі чатырох краін — удзельніц турніру.

У сакавіку прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй паведаміла, што члены каралеўскай сям’і і брытанскія міністры не паедуць у Расею ў сувязі з атручваньнем былога афіцэра расейскай выведкі Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі ў брытанскім горадзе Солсбэры.

У знак салідарнасьці зь Вялікабрытаніяй дыпляматычны байкот падтрымала Ісьляндыя.

Пазьней пра сваё рашэньне не прысутнічаць на цырымоніі адкрыцьця чэмпіянату заявіў прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда.

7 чэрвеня рашэньне не наведваць Расею прынялі ўрадоўцы Аўстраліі: міністарка замежных спраў краіны Джулі Бішап абвясьціла, што на гульнях зборнай будзе прысутнічаць толькі пасол.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG