Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Перед родителями своими 9 июня ржать будете!» Замалёўка з натуры


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Іду паўз школьны двор. На прыступках — імправізаваны хор выпускнікоў, рыхтуюцца да выпускнога.

На ўвесь пляц грыміць мінусоўка, дырыжорка, відаць, настаўніца сьпеваў, натхнёна размахвае рукамі, дзяўчаты запяваюць: «Когда уйдем со школьного двора-а-а-а-а-а...».

Я таксама калісьці на выпускным пела гэтую песьню, дваццаць шэсьць год прайшло, нічога не мяняецца. «Учитель нас проводит до угла-а-а-а-а...».

Дзяўчаты пранікнёна цягнуць апошнюю галосную, хлопцы ў верхнім шэрагу пачынаюць тузаць адзін аднаго.

Сто-о-о-о-о-о-п! — нечаканым басам крычыць тоненькая дырыжорка. — Что это? Вы с ума посходили? Я сказала, пошел и выкинул в мусорку что там у тебя! Пошел и выкинул, сказала! Что вы ржёте? Вы перед родителями своими 9 июня ржать будете! Это не я буду позориться, это вы будете позориться! Кони повырастали! Довнар! Ты что, идиот? Ты что, не понял? В мусорку пошел и отнес туда всё это!

Дзяўчаты ў першым шэрагу пазяхаюць у чаканьні, покуль выхаваўчы момант скончыцца, хлопцы штурхаюць адзін аднаго, пасьмейваюцца і не кранаюцца з месца. Дырыжорка, адкрычаўшыся, шэпча нешта злоснае сабе пад нос і дае знак хлопцу за пультам. Ліецца музыка, хор зноў запявае:

«Для нас всегда открыта в школе две-е-е-е-ерь... Прощаться с ней не стоит торопиться...».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG