Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шуневіч патлумачыў, чаму вясёлкавы сьцяг на амбасадзе — справа МУС


У перадачы «Размова з прэзыдэнтам» на тэлеканале «Беларусь-1» міністар унутраных справаў Ігар Шуневіч сярод іншага патлумачыў рэакцыю МУС на вывешваньне вясёлкавага сьцягу на амбасадзе Вялікай Брытаніі.

Ён заявіў, што «не рэагаваць на падобнага кшталту падзеі мы ня маем ніякага права», бо «гэта ўнутраная справа, у тым ліку нашага міністэрства».

«Паколькі дэманстрацыя гэтага атрыбуту (вясёлкавага сьцягу — РС), адбываецца ўадкрытую, у нашай сталіцы, яго сузіраюць і задаюць пытаньне «што гэта?» нават недасьведчаныя людзі, атрымліваючы пры гэтым адпаведны камэнтар — можна, нават залішні і г. д. Я называю гэта прапагандай таго вобразу жыцьця, які нам непрымальны. І гэта асноўны матыў, які падахвоціў нас празь некаторы час даць свой камэнтар адносна гэтага, — сказаў Ігар Шуневіч.

Ён дадаў, што «праблема пранікненьня ў наша грамадзтва ўсіх неўласьцівых, ненатуральных і іншых дэструктыўных асаблівасьцяў, ідэалёгіі, і да т. п., безумоўна, адбываецца, і вялікіх імунітэтаў, на жаль, апроч нашай гісторыі і рэлігіі, няма».

17 траўня, у Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, амбасада Вялікай Брытаніі ў Менску вывесіла вясёлкавы сьцяг — міжнародны сымбаль ЛГБТ-супольнасьці.

«Мы вывешваем вясёлкавы сьцяг, таму што сёння адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, трансфобіяй і біфобіяй. Гэтым мы садзейнічаем прасоўваньню правоў ЛГБТ-супольнасьці і зьвяртаем увагу грамадзкасьці на ЛГБТ-людзей і дыскрымінацыю, зь якой яны сутыкаюцца», — заявіла Свабодзе амбасадарка Вялікай Брытаніі ў Беларусі Фіёна Гіб.

20 траўня рэакцыю на гэта нечакана выказала Міністэрства ўнутраных спраў, апублікаваўшы на сваім афіцыйным сайце заяву «Мы за сапраўднае». У заяве аднаполыя стасункі і барацьба ЛГБТ-супольнасьці за свае правы былі названыя «падробкай».

Свой зварот МУС заканчвае словамі: «Мы за сапраўднае, яны ня пройдуць!».

Старшыня Беларускага Хэльсынскага камітэту Алег Гулак у камэнтары Свабодзе расцаніў публікацыю МУС як адназначна гамафобную.

«Мяне пасадзяць? Заб’юць?» — прадстаўнікі ЛГБТ-супольнасьці адрэагавалі на заяву МУС
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:07 0:00

21 траўня на сайце petitions.by пачаўся збор подпісаў «За сапраўдную міліцыю для ўсіх». У пэтыцыі просяць праверыць законнасьць падобных выказваньняў, а таксама прыбраць гэты матэрыял з сайту і ўстрымацца надалей ад камэнтароў падобнага кшталту.

Беларусь апынулася на 42-м месцы з 49 краінаў Эўропы па ўзроўні гамафобіі. Гэта вынікае са штогадовай справаздачы міжнароднай арганізацыі ILGA-Europe. Сярод краінаў Эўропы горш, чым у Беларусі, сытуацыя выглядае толькі ў Малдове, Сан-Марына, Расеі, Манака, Турэччыне, Армэніі і Азэрбайджане.

Яшчэ па тэме:

«Мы за сапраўднае, яны ня пройдуць!» МУС Беларусі назвала адносіны геяў падробкай

Амбасада Вялікай Брытаніі ня будзе рэагаваць на «гамафобную заяву» МУС

«Маралізатарства ня функцыя МУС», — старшыня БХК пра «гамафобную заяву» міністэрства

Амбасада ЗША ў Менску ўпершыню вывесіла вясёлкавы сьцяг

«Дзіўна, недарэчна, нават сьмешна» — экспэрты пра шкадаваньне МУС наконт вясёлкавага сьцяга

«Мяне пасадзяць? Заб’юць?» — прадстаўнікі ЛГБТ-супольнасьці адрэагавалі на заяву МУС. ВІДЭА

Гамафобны маніфэст беларускіх сілавікоў. Блог Валера Карбалевіча

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG